Нармандская мова
Нармандская мова | |
---|---|
Саманазва | Normaund |
Краіны | Францыя, Джэрсі, Гернсі |
Рэгіёны |
Нармандыя Нармандскія астравы |
Агульная колькасць носьбітаў | — |
Статус | сур’ёзная пагроза[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | French alphabet[d] |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | roa |
ISO 639-3 | — |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 392 |
Ethnologue | nrf |
Linguasphere | 51-AAA-hc |
LINGUIST List | fra-nor |
ELCat | 3284 |
IETF | nrf |
Glottolog | norm1245 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Нармандская мова — адна з ойльскіх раманскіх моў. Таксама для абазначэння гэтай мовы выкарыстоўваецца тэрмін нармандска-французская мова, аднак гэтым тэрмінам таксама абагульнена завуць англа-нармандскую і французскую законную мову, якая раней ужывалася ў юрыдычнай практыцы ў Вялікабрытаніі[1]. Ужываецца ў Францыі ш Нармандыі і на Нармандскіх астравах, якія належаць Вялікабрытаніі.
Геаграфічнае распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Нармандская мова з’яўляецца гутарковай мовай у Нармандыі, аднак статусу афіцыйнай мовы яна не мае, але класіфікуецца як рэгіянальная мова.
На Нармандскіх астравах нармандская мова распаўсюджаны раздробнена, аднак яна не з’яўляецца ізаляванай. У рамках Брытана-Ірландскага Савета, Брытанскім і Ірландскім урадамі на астравах Джэрсі рэгіянальным прызнаны джэрсійскі дыялект, на востраве Гернсі — гернсійскі дыялект, і саркскі дыялект на востраве Сарк.
Саркскі дыялект з’яўляецца перайначаным джэрсійскім дыялектам, што ўжываўся каланістамі з Джэрсі, якія пасяліліся на незаселеным востраве ў XVI стагоддзі.
Апошнія носьбіты олдэрнійскага дыялекту, для якіх ён быў родным, сканалі ў XX стагоддзі, аднак некаторыя жыхары Олдэрні дагэтуль размаўляюць на гэтым дыялекце. Хермскі дыялект, які быў распаўсюджаны на востраве Херм, таксама вымер, аднак дата яго знікнення невядома.
Ізаглоса, названая лініяй Жарэ, падзяляе паўночныя і паўднёвыя дыялекты нармандскай мовы (лінія, якая праходзіць ад Гранвіля на беразе Ла-Манша да бельгійскай межы). Існуюць таксама адрозненні паміж заходнімі і ўсходнімі дыялектамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Essai de grammaire de la langue normande, UPN, 1995. ISBN 2-9509074-0-7.
- V’n-ous d’aveu mei? UPN, 1984.
- La Normandie dialectale, 1999, ISBN 2-84133-076-1
- Alain Marie, Les auteurs patoisants du Calvados, 2005. ISBN 2-84706-178-9.
- Roger Jean Lebarbenchon, Les Falaises de la Hague, 1991. ISBN 2-9505884-0-9.
- Jean-Louis Vaneille, Les patoisants bas-normands, n.d., Saint-Lô.
- André Dupont, Dictionnaire des patoisants du Cotentin, Société d’archéologie de la Manche, Saint-Lô, 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]